Бясплатны анлайн-курс “Гендар з нуля: разбіраемся разам”

Курс ад Нацыі лідараў дапамагае лепш разумець разнастайнасць гендарных роляў у грамадстве, вызваляцца ад стэрэатыпаў і будаваць паважлівыя і раўнапраўныя адносіны — дома, на працы і ў супольнасці.

Старт 5 патоку:  27.10.2025

Рэгістрацыя: 13.10-26.10.25

Запісацца на курс:

Для каго і навошта:

Гэты курс — для ўсіх, каму важна разумець людзей вакол.

На курсе вы:

  • убачыце, як звыклыя ролі ўплываюць на сям’ю, працу і кар’еру
  • навучыцеся заўважаць стэрэатыпы і не паддавацца іх уплыву
  • разберацеся, чаму павага і давер працуюць лепш, чым канфлікты
  • зразумееце, як мова і зносіны могуць дапамагаць або перашкаджаць узаемапаразуменню.

Як праходзіць курс:

  • 2 месяцы
  • 8 модуляў
  • кароткія відэалекцыі (20–30 хвілін) + канспекты
  • заданні са зваротнай сувяззю
  • вэбінары для абмеркаванняў і пытанняў

Курс пасуе ўсім, незалежна ад досведу і поглядаў — гаворым пра складанае даступна.

Scroll to top