Праграма Фулбрайт для акадэмічнай супольнасці (FVSP)

Fulbright Visiting Scholar Program — праграма для акадэмічнай супольнасці. Яна адкрыта для ўсіх, хто займаецца даследчай і выкладчыцкай працай ва ўніверсітэтах або даследчых установах.
Неабходна мець ступень кандыдата або доктара навук і мець намер праводзіць даследаванні, выкладаць або спалучаць гэтыя заняткі ў адным з універсітэтаў ЗША. Калі няма запрашэння, праграма дапаможа з пошукам прымаючай установы ў ЗША.
Працягласць — 3–6 месяцаў. Праграма цалкам аплачваецца.
