Gaude Polonia прапануе стыпендыі творцам

Аб’яўляюцца стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы для дзеяч_ак культуры і творцаў з Беларусі, Украіны і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы. 

У праграме:  шэсць месяцаў у Польшчы з фінансавай падтрымкай і суправаджэннем польскіх эксперта_к. 

Стыпендыя складае 5 000 PLN (у месяц). 

Падавацца могуць мастач_кі і творцы да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45) у галінах кіно, фатаграфіі, літаратуры і перакладу, музыкі, тэатра, візуальных мастацтваў, музеязнаўства, гісторыі. 

Тэрмін: 1 лютага 2026 – 31 ліпеня 2027 года. Падацца можна асабіста (у Варшаве) альбо поштай. 

Дэдлайн: 15 кастрычніка. 

Падрабязней 

Scroll to top