Натхняйцеся разам з Culture Makes!
У рамках міжнароднага праекта Culture Makes выйшаў у свет зборнік “Натхняльнік” – “кніга правіл жыцця” ад культурных менеджараў. Да ўдзелу ў праекце былі запрошаныя эксперты з Беларусі, Швецыі, Польшчы і ЗША, і кожны з іх прыўнёс свой унікальны досвед. У выніку супрацы і быў выдадзены «Натхняльнік»
Міжнародны праект Culture Makes — ініцыятыва беларускіх і шведскіх арт-менеджараў, прысвечаная адукацыі, кааперацыі і абмену досведам паміж беларускімі менеджарамі культуры culturemakes.org
Тэксты, змешчаныя ў “Натхняльніку”, не з’яўляюцца класічнымі артыкуламі — хутчэй гэта цытаты, “правілы жыцця” нашых экспертаў, запазычаныя з іх адкрытых лекцый. Акрамя ўласна культурнага менеджменту, тут прадстаўлены погляды на кіно, літаратуру, выяўленчае і сучаснае мастацтва, а таксама, безумоўна, на беларускую гісторыю. Эксперыментуючы са стылем, аўтары дадалі ў “Натхняльнік” тры інтэрв’ю.
У выданні можна знайсці развагі і меркаванні: Сцяпана Захаркевіча, Міхаліны Саблік, Вольгі Мжэльскай, Ігара Сукманава, Ціхана Чарнякевіча, Аляксандры Шыманьскай, Джэфры Тэйлара, ды іншых культурніцкіх і медыя дзеячаў і дзеячак.
Аднак асноўная частка гэтага выдання — гэта вольная прастора для яго ўладальніка, гэта значыць для чытача. “Пішыце, малюйце, крэсліце, вылучайце важныя цытаты, а калі хочаце — выдзірайце старонкі і стварайце з іх папяровыя самалёцікі! Мы, як стваральнікі, спадзяёмся, што кожны “Натхняльнік” будзе выкарыстаны і стане ўнікальным творам мастацтва, адлюстраваннем свайго часу і эпохі” – кажуць аўтары выдання .
Атрымаць “Натхняльнік” можна пакінуўшы свае дадзеныя ў форме
Беларуска-шведская ініцыятыва Culture Makes стартавала ў траўні 2023 года з шырокага даследавання патрэбаў і выклікаў культурніцкіх менеджараў у Беларусі і дыяспары. А далей працягнуўся адукацыйнай праграмай з лекцыямі і семінарамі пра сучасныя трэнды, арт-рынак, культурніцкую спадчыну і новыя бізнес-мадэлі. Больш пра праект і яго прадукты можна даведацца тут