Праграма падтрымкі Globus FORWARD

Падача папярэдняй заяўкі 3.08!

Globus FORWARD — падтрымка для транснацыянальных культурных калабарацый з партнёрамі з Нардычнага рэгіёну. Праграма для дзеючых партнёрстваў, сетак і платформаў, што працуюць у шырокім транснацыянальным кантэксце (у тым ліку з удзелам Паўночных краін), і гатовыя да далейшага развіцця сваёй структуры, падыходаў і партнёрстваў.

Для каго: супольнасці, мастацкія калектывы, сеткі, платформы, якія ўжо маюць усталяванае супрацоўніцтва, працуюць празмежава, маюць патрэбу ў арганізацыйным развіцці.

Могуць падавацца як тыя, хто ўжо атрымліваў падтрымку Globus, так і новыя заяўнікі/-цы. Аднак, у апошнім выпадку неабходна даслаць папярэднюю заяўку для пацверджання вашай eligibility — да 3 жніўня.

Падтрымліваюцца праграмы развіцця калабарацыі, уключна з:

  • Стратэгічным планаваннем і пашырэннем партнёрстваў;
  • Развіццём камунікацыі і адвакацыі;
  • Адукацыяй каманды;
  • Эксперыментамі з новымі фарматамі;
  • Падвышэннем бяспекі (у тым ліку для нестабільных кантэкстаў);
  • Арганізацыяй навучання, варкшопаў, кансультацый і інш.

Прапануецца: 

  • Макс. фінансаванне 500 000 DKK (~67 000 EUR). 
  • Працягласць падтрымкі  да 2 гадоў.
  • Можна далучыцца да peer-networking і абменаў.

 Тэрмін падачы:

  •  Папярэдняя заяўка — 3 жніўня.
  •  Поўная заяўка — 12 верасня.

 Даведацца больш


 Паводле https://t.me/sekktor/4001

Scroll to top