OPEN CALL: ГЛАСАРЫЙ БЕЛАРУСКАГА ФЕМІНІЗМУ

Дэдлайн 15 снежня. Ганарар: 150 еўра (брута).

Каманда праекта Women in Tech Academic запускае Гласарый беларускага фемінізму — анлайн-прастору, якая аб’яднае галасы розных фемініст_к і распавядзе пра паняцці, імёны, канцэпцыі, плыні і тэндэнцыі праз прызму беларускага кантэксту.

 Для рэалізацыі гэтай ідэі мы шукаем аўтар_к для нашай платформы, якія зацікаўленыя распавесці пра цэнтральныя фемінісцкія паняцці ў межах беларускага кантэксту.

Чаму гэта важна?

Беларускі кантэкст мае свае асаблівасці, і часта агульныя паняцці гендарнай тэорыі не цалкам падыходзяць для апісання беларускай сітуацыі. Гэтыя паняцці нярэдка патрабуюць удакладнення і адаптацыі пад беларускую рэчаіснасць. Гісторыя беларускага фемінізму насычана прабеламі, нябачнымі высілкамі і разарванымі сувязямі. Нам хочацца даць магчымасць праз гласарый паказаць, які вялікі шлях прайшлі беларускія фемінізмы.

Гласарый – гэта сетка, якая дапамагае лепш асэнсаваць структурныя праблемы няроўнасці, выключэння і дыскрымінацыі, а таксама аб’ядноўвае розныя галасы актывiста_к, даследчы_ц i iнш.

Мы аб’яўляем open-call на наступныя блокі гласарыя:

  • Клас і гендар
  • Віды гвалту (гендарны, рэпрадуктыўны, структурны, тэмпаральны, фізічны, эканамічны, сацыяльны, сімвалічны)
  • Дэкаланіяльнасць, посткаланіяльнасць, антыкаланіяльнасць
  • Калектыўнасць і салідарнасць

Каго мы запрашаем?

Мы запрашаем гендарных даследчы_ц, журналіст_к, фемініст_к і ЛГБТК+ актывіст_к, якія пражываюць у любой геаграфічнай кропцы, але звязаны з беларускім кантэкстам і Беларуссю.

Як узяць удзел?

Мы чакаем вашых заявак на email: femschool.belarus@gmail.com

Заяўкi павінны ўключаць:

  • Назву тэрміна ці канцэпцыі
  • Кароткае апісанне (да 150 слоў)
  • Кароткае біяграфічнае апісанне
Scroll to top