Грантавы конкурс для культурных і мастацкіх праектаў

Скопье рыхтуецца стаць Еўрапейскай сталіцай культуры 2028 (European Capital of Culture 2028). Гэта шанс рэалізаваць свае ідэі ў міжнародным кантэксце, атрымаць фінансавую падтрымку і стаць часткай праграмы Еўрапейскай сталіцы культуры!
Адкрыты конкурс на культурнае сафінансаванне праектаў (Open Call for Cultural Co-financing).
Падтрымка праектаў у 5 тэматычных напрамках:
- Art4Hope
- Togetherness
- rECOvering
- CreARTing
- Heritage.
Каму гэта цікава:
- мастакам і культурным прафесіяналам (індывідуальна або ў калектывах)
- НДА, культурным арганізацыям
- установам адукацыі
- еўрапейскім партнёрам (з краін ЕС і шэрагу партнёрскіх еўрапейскіх краін).
Падтрымліваюцца арыгінальныя некамерцыйныя культурныя і мастацкія праекты, якія адпавядаюць візіі Skopje 2028.
Катэгорыі праектаў (з прыкладнымі сумамі сафінансавання):
- малы грант — ад €3,000 да €10,000
- сярэдні — ад €10,000 да €30,000
- вялікі да € 50 000
Праекты могуць доўжыцца ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў (2026–2028).
