Конкурс грантаў для рэпрэсаваных беларускіх вучоных і студэнтаў

Праграма SCIENCE AT RISK Emergency Office аб’явіла дадатковы конкурс грантаў.

У рамках бягучага кола могуць быць падтрыманы заяўкі на:

  • правядзенне круглых сталоў, панэльных дыскусій,
  • варкшопаў і іншых публічных навуковых
  • мерапрыемстваў з удзелам беларускіх вучоных пад
  • рызыкай;
  • рэалізацыю кароткатэрміновых даследчых праектаў (уключаючы стварэнне і працяг працы архіваў);
  • удзел у міжнародных афлайн-канферэнцыях;
  • фінансавую падтрымку студэнта_к бакалаўрыяту, якія не атрымліваюць стыпендый на пакрыццё штодзённых выдаткаў.

А таксама аб’яўляе дадатковы прыём заявак на фінансавую падтрымку даследаванняў і навуковых праектаў рэпрэсаваных беларускіх вучоных, даследчы_ц і студэнта_к.

Умовы ўдзелу:

Заяўкі прымаюцца выключна ад студэнта_к бакалаўрыята, якія не атрымліваюць стыпендый на пакрыццё штодзённых выдаткаў і верыфікуюццаяк беларускія студэнт_кі пад рызыкай. Крытэрыі верыфікацыі глядзіце тут.

Дэдлайн падачы заявак — 12 кастрычніка 2025 года.

Рэзультаты конкурсу — 17 кастрычніка 2025 года.

Сума фінансавай падтрымкі — 1500 еўра. 

SCIENCE AT RISK Emergency Office праводзіць ацэнку і конкурсны адбор заявак, улічваючы сітуацыю рызыкі і матывацыю студэнт_кі.

Дадатковы крытэр пры іншых роўных — акадэмічная паспяховасць. 

Падаць заяўку

Scroll to top