Грант на прафесійнае развіццё ў галіне экалагічнай журналістыкі

Скрыншот з сайта арганізатараў

Гранты на прафесійнае развіццё ў галіне экалагічнай журналістыкі прапануе Journalismfund.eu у рамках сваёй праграмы «Даследаванні Зямлі». Мэта грантаў – падтрымка ўзорнай незалежнай журналістыкі расследаванняў па ўсёй Еўропе і за яе межамі, а таксама для прасоўвання журналісцкіх інавацый.

Грант на прафесійнае развіццё ў галіне экалагічнай журналістыкі

Дэдлайн: 9 кастрычніка

Каб падаць заяўку, трэба прадставіць праектную прапанову па развіцці у галіне журналісцкіх расследаванняў пра  ахову навакольнага асяроддзя. Агульная сума грантаў складзе 84000 еўра.

Гэта грантавая праграма адкрыта для юрыдычных асоб, якія маюць пацверджаны досвед працы з журналістамі і/ці ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Журы ацэньвае пацверджаны досвед арганізацыі ў гэтай галіне.

Арганізацыя павінна быць афіцыйна зарэгістраваная не менш як за год да крайняга тэрміну падачы заявак на грант.

Хто можа падавацца: 

Прымальныя заяўкі ўключаюць у сябе мерапрыемствы па прафесійным развіцці і падтрымку экалагічных журналісцкіх расследаванняў у Еўропе. Гэта могуць быць трэнінгі, праграмы стыпендый ці іншыя мерапрыемствы, паслугі ці інструменты, якія дазваляюць журналістам-расследавальнікам больш эфектыўна даследаваць экалагічныя праблемы.

Праект павінен быць дакладна вызначаны і абмежаваны ў часе.

Грант не можа быць выкарыстаны для асноўнага фінансавання ці фінансавання дзейнасці арганізацыі.

Фізічныя асобы не могуць прэтэндаваць на гэты грант.

Калі праект уяўляе сабой сумесны праект некалькіх арганізацый, заяўку на гэты грант павінна падаць толькі адна арганізацыя, проста ўгадаўшы астатніх у якасці партнёраў.

Падрабязнасці  

Паводле Press club Belarus

Scroll to top