Грантавая падтрымка для незалежных медыя-праектаў ад Еўрапейскага фонду за дэмакратыю

European Endowment for Democracy (EED) прапануе падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і актывіст_кам, якія садзейнічаюць развіццю плюралістычнай дэмакратычнай палітычнай сістэмы. Сярэдні ўзровень падтрымкі складае 40 000 – 60 000 EUR. Заяўкі разглядаюцца на сталай аснове.
Хто можа атрымаць падтрымку:
- Незалежныя СМІ, анлайн-выданні, навінавыя сайты
- Журналісты, блогеры, рэдакцыі
- Нефармальныя каманды і незарэгістраваныя ініцыятывы
- Стартапы і праекты, якія не могуць атрымаць фінансаванне ад іншых донараў ЕС
Геаграфія:
- пераважна краіны Усходняга партнёрства, Расія, Украіна, Беларусь, Арменія, Грузія, Азербайджан, Малдова, Заходнія Балканы, Турцыя, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка (поўны спіс на сайце). Магчыма падтрымка і ў выключных выпадках за межамі гэтых рэгіёнаў, калі праект арыентаваны на аўдыторыю з гэтых краін.
Якiя праекты падтрымліваюцца:
- Падтрымка і развіццё незалежных навінавых платформ
- Стварэнне і ўмацаванне якасных медыяў у рэпрэсіўных умовах
- Барацьба з дэзінфармацыяй, забеспячэнне плюралізму меркаванняў
- Аперацыйныя выдаткі: заробкі, арэнда, сувязь, вытворчасць кантэнту
- Запуск і маштабаванне праектаў у галіне незалежнай журналістыкі
Сумы:
- Звычайна €10 000 – €50 000
- Сярэдні грант €40 000 – €60 000
Магчымыя як меншыя, так і буйнейшыя сумы.
Заяўкі прымаюцца на сталай аснове – без дэдлайнаў!
Рашэнні прымаюць кожныя 2 месяцы + экстраная падтрымка ў крытычных сітуацыях (тэрмін разгляду 8-12 тыдняў).
