Гранты і стыпендыі для культуры ў Польшчы — другі набор ад KPO

16 чэрвеня пачнецца прыём заявак на другі конкурс у рамках Нацыянальнага плана аднаўлення (KPO) для тых, хто працуе ў сектары культуры і крэатыўных індустрый у Польшчы.
Гранты для арганізацый
Для каго: інстытуты культуры, грамадскія арганізацыі (#НДА), малыя і сярэднія прадпрыемствы, зарэгістраваныя ў Польшчы.
Што падтрымліваецца:
- Фестывалі, выставы, спектаклі, канцэрты
- Медыяпраекты, адукацыйныя мерапрыемствы, даследаванні, архівы
- Ініцыятывы з экалагічным або лічбавым кампанентам
- Супрацоўніцтва з сектарам навукі, тэхналогій, бізнесу
- Праекты з выкарыстаннем AI, blockchain, інтэрнэту рэчаў.
Фінансаванне ад 20 000 да 200 000 PLN (да 80% бюджэту)
Стыпендыі для фізічных асоб
Для каго: асобы з грамадзянствам Польшчы або іншай краіны ЕС.
Што падтрымліваецца:
- Праекты з экалагічным або лічбавым складнікам
- Індывідуальнае прафесійнае развіццё
- Супрацоўніцтва з іншымі сектарамі
- Анлайн або афлайн сустрэчы з эксперт(к)амі.
Стыпендыя 6 000 PLN / месяц (брута).
Дэдлай: 30 чэрвеня.
Даведацца больш
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat
Па матэрыялах sekktor