Гранты на праекты і даследаванні ў гендарнай сферы. Дэдлайн заявак: 15 жніўня

Women in Tech Academic у рамках Цэнтра гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту абвяшчае набор у даследчую лабараторыю “Выключэнне/Exclusion. Яе-перспектыва” для даследчы_ц з Беларусі, якія хацелі б рэалізаваць праект у сферы гендарных даследаванняў з фокусам на беларускім полі. А таксама прапануюць грант памерам 4 000 EUR на рэалізацыю самастойнага даследавання, анлайн і афлайн адукацыйную праграму, кансультацыі, study visits і доступ да ІТ-кампаній і эксперт_ак з ІТ-сферы.

Даследчая лабараторыя- 9-месячная праграма, накіраваная на тэмы выключэння і дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў ІТ. Гэтая лабараторыя ахоплівае індывідуальныя даследчыя праекты, сумесныя адукацыйныя сустрэчы і стварэнне калектыўнага практычнага прадукту (напрыклад, дапаможніка або праграмнага дакумента) на аснове індывідуальных даследаванняў і сумесных намаганняў. 

Падрабязней https://www.wintech.me/open-call-exclusion

Scroll to top