Цэнтр новых ідэй запрашае на абмеркаванне таго, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь!
“Каб зноў пачаць уплываць на будучыню краіны, грамадскім актарам патрэбны крытычны reality-check і пераасэнсаванне сваёй ролі ў сённяшняй Беларусі. Трэба правесці перазборку дзейнасці і намацаць накірункі развіцця. Знайсці аптымізм, але пазбавіцца ілюзій”.
Belarus Future Unconference 2024 пройдзе 23 лістапада ў Варшаве і збярэ грамадскіх актывістак і актывістаў, сацыяльных прадпрымальніц і прадпрымальнікаў, журналістак і журналістаў, а таксама іншых неабыякавых асобаў для таго, каб абмеркаваць новае бачанне грамадскага сектара і яго ролю ў будучыні краіны.
Палова антыканферэнцыі пройдзе ў фармаце паралельных дыскусій World Cafe. Падчас кожнай з іх удзельніцы і ўдзельнікі будуць абмяркоўваць адну са сфераў грамадскага сектару: якая ейная роля цяпер, якой яна павінна быць і што гэтага неабходна.
Калі: 23/11/2024
Дзе: Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56).