Як размясціць фандрайзінгавую заяўку на платформе  BYSOL 

Фонд BYSOL прапануе магчымасць для ініцыятываў, праектаў, арганізацый, актывістаў/-к падаваць заяўкі на размяшчэнне фандрайзінгавых кампаній на сваёй платформе

Што зараз магчыма:

  • Размяшчэнне збору на платформе BYSOL
  • Падтрымка ў распрацоўцы медыякампаніі і рэкламы
  • Празрысты працэс правядзення збору.

Новы рэгламент робіць працэс больш празрыстым і зразумелым для ўсіх, хто працуе на карысць грамадзянскай супольнасці. 

Якія асноўныя змены былі ўнесены:

— Сістэма ацэнкі. Пасля запаўнення формы, якая апісвае канцэпцыю праекта, наш спецыяліст аналізуе праект згодна з нашай сістэмай ацэнкі (падрабязней пра яе ў рэгламенце). Сістэма дапамагае нам паўнавартасна ацаніць праект і даць рэкамендацыі, якія дапамогуць палепшыць і паскорыць працэс збору грошай на нашай платформе.

— Збор на ініцыятывы працягваецца 90 дзён. Усе персанальныя зборы разлічаныя на 60 дзён знаходжання на сайце ад моманту публікацыі, мы працягнулі гэты тэрмін да 90 дзён для ініцыятыў — з магчымасцю падаўжэння на 90 дзён, калі паўстае такая неабходнасць.

— Персаналізаваны падыход. Акрамя публікацыі збору, у нас ёсць магчымасць падаць кансультацыю наконт правядзення медыякампаніі і рэкламы вашага збору, паколькі гэта неабходны інструмент у пошуку сродкаў.

Больш падрабязна аб працэсе падачы заяўкі, публікацыі збору і яго завяршэнні можна даведацца ў рэгламенце.

Што важна ведаць:

  • Разгляд заявак займае ў сярэднім 1-7 дзён.
  • Заяўкі ацэньваюцца па 5-бальнай шкале. Да публікацыі дапускаюцца праекты з вынікам ад 4 балаў.
  • Ініцыятыва абавязана забяспечваць празрыстасць выкарыстання сродкаў і рэгулярную камунікацыю з донарамі.
  • Збор можа быць спынены пры сур’ёзных парушэннях.

Падаць заяўку  

За анонс дзякуй http://sekktor.online/

Scroll to top