Інфасесіі Праграмы прафесійных паездак МOST

MOST IV запрашае на летнія Q&A-сесіі, дзе каманда праекта раскажа, як усё працуе, і адкажа на вашы пытанні. Далучайцеся да анлайн-сессій, каб задаць пытанні наўпрост камандзе праекта:

  • 11 чэрвеня (серада), 16:00-17:00 (Мінск) 
  • 9 ліпеня (серада), 16:00-17:00 (Мінск). Зарэгістравацца 

MOST IV працягвае прыём заявак на прафесійныя паездкі для беларусаў(-к) у краіны ЕС да 2027 года. Праграма рэалізуецца Гётэ-Інстытутам ў Вільнюсе і адкрытая для беларускіх прафесіяналаў і прафесіяналак з 6 сектароў:

  • культура і крэатыўныя індустрыі;
  • адукацыя і нефармальнае навучанне;
  • грамадзянская супольнасць, медыя, правы чалавека;
  • бізнес і інавацыі; 
  • ахова здароўя, ўстойлівае развіццё. 

Даступныя фарматы: стажыроўкі, візіты, удзел у канферэнцыях, варкшопах і інш.  

Што важна:

  • Падаваць заяўку трэба мінімум за 3 месяцы да паездкі
  • Працягласць — ад 3 да 90 дзён 
  • MOST пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з паездкай 
  • Калі няма кантактаў у ЕС, каманда MOST дапаможа знайсці партнёраў у якасці host-арганізацыі. 

Вашу заяўку значна ўзмоцняць такія аспекты, як:

  • Празрыстая значнасць паездкі для вашай прафесійнай кар’еры, арганізацыі і, вельмі важна, супольнасці 
  • Устойлівае развіццё (улічвайце гэта пры лагістыцы паездкі — па магчымасці, абірайце наземны транспарт) 
  • Менавіта міжнародны прафесійны абмен.

Увага: сувязі ўнутры беларускай дыяспары менш адпавядаюць мэтам праграмы, таму старайцеся знайсці замежных партнёраў для супрацы падчас і/альбо пасля паездкі. 

Можна таксама загадзя задаць пытанні праз форму рэгістрацыі або напісаць на infomobility@goethe.de

Scroll to top