Human Camp ад Human Constanta

Калі: 20-25 ліпеня + лістапад гэтага года. 

Дзе: недзе ў #Польшча.

Каманда праваабарончай арганізацыі Human Constanta падрыхтавала 5 дзённую інтэнсіўную і абсалютна пазбаўленую нудоты праграму па правах чалавека: семінары, варкшопы, гульні і працы ў камандах. 

Запрашаюцца ўсе, хто: 

  • Хоча даведацца ці якасна разабрацца ў #правы_чалавека
  • Плануе запусціць сваю новую ініцыятыву ці дадаць каштоўнасці правоў чалавека ў працу дзеючай. 

Цягам 5-дзённага інтэнсіва мы будзем абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесных дзеянняў. 

На лістапад 2025 у нас запланаваны другі кэмп ад Human Constanta, на які будзе асобны набор. Удзел у любым з іх не патрабуе удзелу ў іншым. Прыярытэт будзе аддавацца тым, хто яшчэ не ўдзельнічалі ў падобных івэнтах. Звяртай увагу на тэмы, каб прыярытызаваць Camp, які цікавіць Цябе больш. 

У праграме абодвух Кэмпаў:

  • Гісторыя, змест, архітэктура і дасягненні правоў чалавека
  • Глыбіннае разуменне каштоўнасцяў правоў чалавека
  • Асноўныя дакументы, механізмы, інстытуты і выклікі для правоў чалавека
  • Правы чалавека ў штодзённым жыцці людзей і арганізацыяў на прыкладах
  • Канцэпцыя негвалтоўнага антыфашызму
  • Асновы негвалтоўнай і інклюзіўнай камунікацыі.
  • Дадатковы фокус у ліпеньскім Кэмпе: 
  • Сувязь правоў чалавека і дэмакратыі, дыджыталізацыі і экстрэмізму (кожная тэма па-асобку),
  • Што такое лічбавыя правы і як іх бараніць
  • Як займацца актівізмам бяспечна 
  • Што такое грамадскі інтарэс і якія існуюць інструменты па яго абароне.

У лістападаўскім: 

  • Сувязь спорта і правоў чалавека
  • Сувязь міграцыі і правоў чалавека. 

Для ўдзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму

Дэдлайн: 26 траўня 2025 23:59 CET. Вынікі — не пазней за 3 чэрвеня.

Scroll to top