Школа журналістыкі IFAE: новы набор!

Шукаеш свой шлях у журналістыцы? Пачні яго разам з намі! Легендарная Школа з амаль 30 гадовай гісторыяй, зручны фармат навучання ў невялікай групе, дасведчаныя журналісты-выкладчыкі, стажыроўка ў рэдакцыях і магчымасць знайсці працу сваёй мары.
Заяўкі на ўдзел прымаем да 1 красавіка.
Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Мы вітаем таксама заяўкі ад людзей, якія плануюць развіваць уласныя медыяпраекты (блогі, ютуб-каналы, падкасты і г.д.).
Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры, эквівалентным 55 доларам).
З чаго складаецца Школа?
- Кароткатэрміновы (4 дні) экспрэс-курс па асновах журналістыкі (18-21 красавіка), які закладзе “базу”. Вядоўцамі курса будуць дасведчаныя журналісты і рэдактары, якія штодня працуюць з тэкстамі, відэа, інфаграфікай і г.д. Ты навучышся шукаць інфармацыю, пісаць навіны і эксплэйнеры, браць інтэрв’ю, ствараць інфаграфіку, карыстацца інструментамі штучнага інтэлекту. Усё гэта – у жывым афлайн фармаце, у прыгожым месцы і ў добразычлівай атмасферы!
- Стажыроўка (анлайн) у рэдакцыях беларускіх медыяў (красавік-травень). Ты з галавой акунешся ў працу рэдакцыі, зможаш рыхтаваць свае матэрыялы з дапамогай рэдактароў-ментараў. Магчыма, тут ты атрымаеш сваю першую прапанову супрацы!
- Дадатковыя анлайн заняткі, якія паглыбяць твае веды ў розных аспектах журналістыкі (травень). Тэматыку заняткаў будзеце вызначаць вы самі! Заняткі правядуць вядомыя беларускія журналісты і журналісткі – прафесіяналы сваёй справы.
- Конкурс лепшых публікацый (чэрвень) з грашовымі ўзнагародамі для лепшых аўтараў і аўтарак публікацый, падрыхтаваных за час практыкі.
Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.
Звярніце ўвагу, што ўдзел ва ўсіх этапах Школы з’яўляецца абавязковым. Калі вы не ўпэўненыя ў тым, што ў вас хопіць сіл і часу – падумайце, ці вам сапраўды варта заяўляцца.
Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца асобы, якія якасна апішуць сваю матывацыю і падрабязна адкажуць на іншыя пытанні ў форме заяўкі
