Сімпозіум IMPACT25: Countercrafts On Practices of Resistance, Repair and Reworlding 

 IMPACT25 запрашае практыкаў і тэарэтыкаў з розных сфер — #мастацтва, #журналістыка, #актывізм, #архітэктура, сацыяльнай працы, #тэхналогіі і #навука — да ўдзелу ў міждысцыплінарным абмене і супольным пошуку стратэгій на будучыню.

Калі: 17-20 кастрычніка 2025.

Шукаюць удзельнікаў і ўдзельніц, якія маюць уласныя праекты, ідэі або досвед працы з мастацтвам як інструментам супраціву, сацыяльнага рамонту і пераўтварэння грамадства. Вітаюцца ўдзел і ініцыятывы, што пераасэнсоўваюць будучыню і ствараюць новыя практыкі, даследуюць узаемасувязі паміж культурай, тэхналогіямі і грамадска-палітычнымі зменамі, а таксама спрыяюць пераадоленню няроўнасці, аўтарытарызму, палярызацыі і сацыяльнай ізаляцыі.

Прапануецца:

  • Удзел у сімпозіуме (2 дні публічных выступаў, 2 дні закрытых сессій) 
  • Прэзентацыя вашага праекта або ідэі (у фармаце Assembly)
  • Ганарар за ўдзел
  • Аплата транспартных выдаткаў і пражыванне. 

Дэдлайн: 2 ліпеня, 23:59 (CET).

Даведацца больш  

Па матэрыялах sekktor.online

Scroll to top