Анкета ацэнкі сітуацыі ў галіне інклюзіі для беларускіх арганізацый і ініцыятыў

Арганізацыя “ІншыЯ” прапануе запоўніць анкету сітуацыю ў галіне інклюзіі.
“Мы беларуская моладзевая арганізацыя, якая фарміруе культуру роўнасці, разнастайнасці і інклюзіі сярод беларускай моладзі праз адукацыю, асвету і супольныя дзеянні.
У межах сваёй дзейнасці мы шмат працуем з прадстаўні_цамі ўразлівых груп наўпрост і супрацоўнічаем з іншымі арганізацыямі, для якіх уразлівыя групы з’яўляюцца мэтавай аўдыторыяй. Дзеля таго, каб нашая праца з уразлівымі групамі была яшчэ больш эфектыўнай і карыснай для іх, мы вырашылі зноў правесці ацэнку сітуацыі ў галіне інклюзіі.
Інклюзія для нас – гэта ўключэнне розных уразлівых груп у жыццё грамадства.
У межах гэтай ацэнкі мы імкнемся сабраць досвед і меркаванні беларускіх арганізацый/ініцыятыў і індывідуальных актывіст_ак, якія наўпрост працуюць з рознымі ўразлівымі групамі і/ці для якіх такія групы з’яўляюцца аднымі з галоўных беніфіцыяраў дзейнасці. Вашыя адказы дапамогуць зрабіць нашую дзейнасць больш карыснай і арыентаванай на вашыя патрэбы і патрэбы вашых мэтавых аўдыторый!
На пачатку 2026 году мы плануем правесці Форум для абмеркавання сітуацыі ў галіне інклюзіі, якая склалася ў беларускім сектары ў бягучы момант. Вынікі гэтай ацэнкі стануць добрым падмуркам для абмеркаванняў у межах Форума. Мы імкнемся заўсёды дзяліцца карыснай для працы іншых беларускіх арганізацый інфармацыяй. Таму абагуленыя вынікі гэтай апытанкі і некаторыя нашыя высновы могуць быць апублікаваныя на нашым сайце.
Запаўненне апытанкі займае каля 15 хвілін. Анкета запаўняецца адным чалавекам ад імя арганізацыі/ініцыятывы альбо асобнымі актывіст_камі”.
Дэдлайн запаўнення формы – 5 кастрычніка (ці пакуль форма будзе адкрытая)
Дзякуй за ваш час!