Institut für Auslandsbeziehungen адкрыў конкурс для НДА

Institut für Auslandsbeziehungen абвясціў новы конкурс для зарэгістраваных няўрадавых арганізацый з усяго свету, якія працуюць у сферы прадухілення крызісаў, кіравання канфліктамі і развіцця дэмакратыі. Беларусь уваходзіць у спіс прыярытэтных рэгіёнаў.

Заяўкі прымаюцца на сталай аснове.

Праграма прапануе фінансаванне праектаў да 100 000 еўра, кансультацыйную падтрымку і магчымасці для міжнароднага супрацоўніцтва.

Асноўныя рэгіёны праграмы — краіны Афрыкі на поўдзень ад Сахары, Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Еўропы, Украіна, Беларусь, Паўднёвы Каўказ, а таксама праекты жаночай сеткі Unidas у Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне.

Фінансаванне накіравана на ініцыятывы ў галіне стабілізацыі, мірабудаўніцтва і ўмацавання дэмакратычных інстытутаў, а таксама на праекты, што адпавядаюць рэзалюцыі 2250 Савета Бяспекі ААН «Моладзь, мір і бяспека».

Падрабязнасці – па спасылцы

Scroll to top