Міжнародны навучальны курс Networking and Advocacy для моладзевых работнікаў і работніц
Для каго: ты маеш больш за 18 гадоў, працуеш з моладдзю ў арганізацыях ці асацыяцыях (менеджмент, трэнерства, прадстаўніцтва) ці займаешся адвакацыяй у гэтым кірунку.
Мова курса: англійская.
Падчас праграмы ты заглыбішся ў тэму як прадстаўляць і адстойваць інтарэсы моладзі. Па выніках атрымаеш міжнародны сертыфікат ETS і запрашэнне на будучыя курсы.
Арганізацыя пакрывае большасць выдаткаў (пражыванне, праезд, візы, харчаванне, транспарт). Каб збалансаваць бюджэт з кампенсацыі будуць вылічаны 50 еўра, але ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць запытаць зніжку ці скасаванне ўзносу.
Навучанне адбудзецца з 23 лютага да 1 сакавіка 2025 (Тракай, Літва)
Дэдлайн падачы заяўкі: 20 снежня 2024