Стажыроўка ва ўніверсітэтах ЗША

Праграма Fulbright Faculty Development Program (FFDP) — магчымасць стажыравацца ва амерыканскіх універсітэтах цэлы семестр. Яна  ўключае знаёмства з лепшымі амерыканскімі падыходамі да распрацоўкі навучальных праграм, доступ да рэсурсаў для правядзення даследаванняў і паляпшэння прафесійных навыкаў, супрацу з амерыканскімі калегамі і каляжанкамі, правядзенне прэзентацый.

Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):

  • з’яўляцца выкладчыкам(-цай) установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі;
  • мець досвед выкладання ва ўстанове вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі;
  • мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);
  • добра валодаць вуснай і пісьмовай ангельскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);
  • мець грамадзянства Беларусі.

Дэдлайн: 10 жніўня 2025, 23:59 (UTC+3)

Падаць заяўку

Падрабязней

Паводле www./volny-uni.eu

Scroll to top