Мае Сэнс. Праектны менеджмент

Анлайн-курс для тых, хто марыць не проста працаваць над праектам, але рабіць гэта ўпэўнена і эфектыўна

«Мае Сэнс. Праектны менеджмент у АГС» — гэта адукацыйны анлайн-курс пра тое, як эфектыўна кіраваць праектамі на этапах планавання, падрыхтоўкі, рэалізацыі і ацэнкі. У межах курса мы разам пашукаем адказы на пытанні, як рабіць тое, што цікава мэтавым аўдыторыям, як ствараць каманды, якія будуць рухацца да мэты разам з табой, як і дзе шукаць фінансаванне, як кіраваць праектамі і бюджэтам, як адсочваць змены і пісаць справаздачы.

Рэгіструйся на курс да 13 кастрычніка.

  • Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў
  • Калі: з 14 кастрычніка па 8 лістапада, сустрэчы па панядзелках, аўторках і серадах а 19:00 па Мінску
  • Фармат: саманакіраванае навучанне (self-directed learning), дзе ты абіраеш удзельнічаць толькі ў тым, што цікава і патрэбна менавіта табе
  • Колькі часу прысвяціць курсу: калі ты пажадаеш прайсці ўсю праграму, то зарэзервуй каля 20-30 гадзін за 4 тыдні, якія складаюцца з трох сустрэч на тыдзень (усяго 12 сустрэч) + час на хатнія заданні і самастойнае вывучэнне матэрыялаў
  • Дзе: анлайн у зручным фармаце вэбінараў і варкшопаў

Што цябе чакае?

  • інтэрактыўныя анлайн-сустрэчы з эксперт_камі курса – дасведчанымі кіраўні_цамі, мэнэджар_камі, фандрайзер_камі ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці;
  • нэтворкінг з удзельні_цамі курса;
  • самастойнае вывучэнне матэрыялаў на платформе (кароткія навучальныя ролікі і тэксты);
  • практычныя заданні і індывідуальная зваротная сувязь;
  • чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах.

Тэмы сустрэч:

*назва пазначана на той мове, на якой пераважна будзе праводзіцца сустрэча

  • Як рабіць тое, што цікава не толькі вам. Варкшоп-інструктаж пра вывучэнне і ўлучэнне патрэб мэтавых груп у дзейнасць
  • Інфармуем правільна: ваш праект у медыя і сацсетках (вэбінар з абмеркаваннем)
  • Почему нетворкинги важны и кому они нужны? (нетворкинг-дискуссия)
  • Вызовы в создании команды и ее управлении (воркшоп-дискуссия)
  • Разработка проектов и написание проектных заявок (воркшоп)
  • Как создавать качественные отчеты по проектам (воркшоп)
  • Как планировать бюджет и управлять им (вебинар)
  • Социальное предпринимательство и краудфандинг – как работать с ресурсами сообществ (встреча с эксперт_ками)
  • Разные возможности финансирования для ОГО (встреча с эксперт_ками)
  • Как выбрать и внедрить цифровые инструменты для работы в команде (вебинар)
  • Как отслеживать реализацию проекта: индикаторы, мониторинг и оценка (вебинар)

Для каго гэты курс?

Гэты курс для тых, хто ўжо мае свой грамадска-карысны праект, але хоча вывесці яго на новы ўзровень!

Ты з Беларусі і працуеш у арганізацыі грамадзянскай супольнасці ці маеш ініцыятыву больш за 2 гады? Ужо сутыкал_ася з ****выклікамі, якія існуюць падчас ****рэалізацыі праектаў, і шукаеш новыя рашэнні? Тады гэты курс дакладна для цябе!

Падавацца могуць да 3 чалавек ад адной арганізацыі ці ініцыятывы. І самае класнае – няма значэння, дзе ты знаходзішся падчас навучання! Усё будзе ў анлайне, таму далучыцца можна з любой кропкі свету.****


Калі пройдзе курс?

З 14 кастрычніка па 8 лістапада 2024 года.

14 кастрычніка з 19:00 да 20:30 (па Мінску) мы правядзем першую азнаямленчую сустрэчу ў Zoom, каб распавесці пра адукацыйную платформу і напаўненне курса.

Варкшопы і сустрэчы будуць праходзіць па панядзелках, аўторках і серадах. Першы запланаваны на 15 кастрычніка, а апошні адбудзецца 6 лістапада.


Яшчэ пра фармат навучання

Уяві сабе: курс – гэта як плэйліст, дзе замест любімых трэкаў – карысныя відэа, варкшопы і тэксты ад эксперта_к. Ты сам_а вырашаеш, колькі часу прысвяціць навучанню: можаш прайсці ўсе «трэкі» альбо выбраць толькі самыя цікавыя для цябе.

Варкшопы і нэтворкінгі будуць праходзіць у Zoom (з дыскусіямі, інтэрактывам і працай у малых групах). Удзельнічаць можна з уключанай ці выключанай камерай, пад сваім іменем або псеўданімам – усё для тваёй бяспекі і камфорту. Дарэчы, запісы сустрэч не запланаваныя, так што лепш быць анлайн.

За выкананне заданняў ты будзеш атрымліваць бэйджы (віртуальныя значкі), і вядома, пасля паспяховага праходжання курса – сертыфікат.

А яшчэ запланаваны ментарскія гадзіны, дзе можна будзе атрымаць індывідуальныя парады ад эксперта_к па пройдзеных тэмах.

Мовы курса: беларуская і расейская.

Удзел бясплатны.


Як прыняць удзел?

👉🏻Гатов_а прасунуцца на новы ўзровень у кіраванні праектамі? Запаўняй заяўку да 13 кастрычніка!

Не пазней за 14 кастрычніка ты атрымаеш зваротную сувязь на пазначаную пошту. Правярай тэчку «Спам», каб не прапусціць ліст. Звярні ўвагу, што мы пакідаем за сабой права адбору ўдзель_ніц на падставе прадстаўленай у анкеце інфармацыі.


Як з намі звязацца?

Па ўсіх пытаннях пішы нам на пошту maesens.course@gmail.com.

Scroll to top