Вакансія. Беларускі ПЭН шукае каардынатара ці каардынатарку творчага кірунку 

Мы шукаем чалавека, які стане часткай нашай каманды на доўгі час. Улічваючы спецыфіку працы, неабходна будзе авалодаць шматлікімі працэсамі ў творчым кірунку дзейнасці, а наша мара – каб вы засталіся з намі надоўга.

  • Праца на поўны працоўны дзень (umowa zlecenia або B2B).
  • Увядзенне і прыём спраў – лістапад 2025.
  • Пачатак паўнавартаснай працы – снежань 2025.

Месца: Варшава (неабходнасць прысутнасці ў офісе, графік працы гнуткі, магчымасць гібрыднай працы пры неабходнасці).

Мы абяцаем: 

  • тульны олдскульны працоўны офіс у цэнтры Варшавы;
  • незвычайныя праекты;
  • творчы калектыў;
  • цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).

Усе падрабязнасці, чаканні, абавязкі і поўнае апісанне вакансіі чытайце тут 

Для таго, каб падаць заяўку, запоўніце, калі ласка, гугл-форму да 25.10.2025.

Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе ў канцы кастрычніка.

Scroll to top