Стыпендыя Лэйна Кіркланда для беларусаў (-ак)

Стыпендыя Лэйна Кіркланда 2026/2027 ізноў даступная для беларусаў і беларусак.
Праграма прадугледжвае два семестры навучання ў адным з чатырох польскіх ВНУ, напісанне даследчай працы або праекта пад навуковым кіраўніцтвам вопытных польскіх спецыяліста_к і навукоўцаў, і, як мінімум, двухтыднёвую прафесійную стажыроўку ў дзяржаўных арганізацыях.
Прадугледжана стыпендыя (22 500 PLN у 9 частках) і бясплатны доступ да ўніверсітэцкіх заняткаў.
