Трэнінг па лідарству для моладзі. 25-27 October 2024, Warsaw
Вітаем беларусаў і беларусак! Запрашаем да ўдзелу у Youth SPACE трэнінгу – праграмы лідарства для моладзі.
Трэнінг падыходзіць для вас, калі вы:
- хочаце палепшыць разуменне сваіх правоў і абавязкаў як дэмакратычнага суб’екта;
- цікавіцеся навыкамі эфектыўнага кіраўніцтва і камунікацыі;
- жадаеце выйсці са сваім праектам у медыя прастору.
Абраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы:
- Прымуць удзел у трохдзённым трэнінгу ў Варшаве 25-27 Кастрычніка;
- Даведаюцца, як ствараць грамадскія праекты і прасоўваць іх праз сацыяльныя сеткі;
- Усталююць кантакты с моладзевымі АГС і актывіст_камі;
- Распрацуюць грамадскі праект і прымуць удзел у конкурсе на яго фінансаванне.
Крытэрыі адбора:
- На момант падачы заяўкі быць ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў.
- Магчымасць прысутнічаць аффлайн ў Варшаве 25-27 кастрычніка (арганізатар_кі пакрываюць пераезд, пражыванне і харчаванне, але не могуць прапанаваць візавую падтрымку)
- Жаданне практычна прымяніць атрыманыя навыкі з трэнінгу ў рэалізацыі свайго праекта на працягу 3 месяцаў пасля навучання (падчас трэнінгу мы прапануем удзел у конкурсе на фінансаванне вашых праектаў)
Запоўніць форму магчыма да 12 кастрычніка 2024г. Даслаць свае пытанні магчыма на пошту anastasiya.pc@ifes.org.
Трэнінг арганізаваны сумесна з Міжнародным фондам выбарчых сістэм (IFES) і праектам “Справа Выбару”.
Пра апрацоўку персанальных дадзеных
Гэтая форма створана арганізацыяй The International Foundation for Electoral Systems (IFES), якая нясе адказнасць за мэты і сродкі апрацоўкі дадзеных, а таксама адказнасць за правы асоб. Вы можаце звязацца з намі па адрасе anastasiya.pc@ifes.org. Мэта гэтай формы — сабраць дадзенныя з кандыдата_к на удзел у праграме Youth SPACE і усталяваць сувязь з адабранымі ўдзельні_цамі. Мы будзем з павагай ставіцца да ўсёй прадастаўленай вамі інфармацыі і выдалім яе пасля збору не пазней за паўгады пасля сканчэння праграмы. Інфармацыя будзе даступная толькі для каманды праекта і будзе апрацоўвацца па-за межамі Беларусі.