Жывая бібліятэка ад Іншых у Вільні

Жывая бібліятэка – гэта месца, дзе замест кніг – людзі. Тут можна пачуць асабістыя гісторыі і даведацца пра розныя жыццёвыя шляхі. Кожны\ая можа выбраць Кнігу і далучыцца да жывога дыялогу.
Калі: 7 сакавіка (субота), 12:00-16:00. Вільнюс (дакладнае месца пасля рэгістрацыі). Мовы: беларуская, руская.
Зарэгістраваныя удзельні_цы загадзя атрымліваюць Каталог Кніг і абіраюць, з кім хочуць паразмаўляць. Кожная размова доўжыцца каля 30 хвілін і праходзіць у невялікай групе – у бяспечнай, уважлівай атмасферы. За ўвесь час мерапрыемства можна наведаць некалькі такіх размоў.
Падзея праходзіць ў межах #ZDW2026 #ZeroDiscriminationWeek
