Прыходзь на Фестываль MALDZISа ў Варшаве!

Ініцыятыва MALDZIS адсвяткуе першы год ісвання фестывалем у Варшаве (Польша). У праграме панэльныя дыскусіі, рэдкія гістарычныя артэфакты, яскравыя выступы і жывая музыка.
Тэмы абмеркавання:
- каму цікава і нецікава беларускасць сёння;
- навошта займацца вяртаннем спадчыны;
- што робіць музыку беларускай;
- ідэнтычнасць і сучасныя выклікі беларускай саматоеснасці і шмат іншага.
Глядзі праграму, рэгіструйся і прыходзь 7 верасня а 12:00 у Музей Вольнай Беларусі (Варшава).