Mama Cash адкрыў новы конкурс грантаў
Фонд падтрымлівае амбіцыйныя самакіравальныя фемінісцкія арганізацыі і ініцыятывы, якія абараняюць і прасоўваюць правы жанчын, дзяўчынак, транс- і інтэрсэкс-людзей. Яны прасоўваюць уласныя палітычныя і сацыяльныя праграмы, наладжваюць сувязі паміж тымі, хто знаходзіцца па розныя бакі барыкад і межаў, ўмацоўваюць фемінісцкія і іншыя рухі, якія выступаюць за сацыяльную справядлівасць.
Крытэрыі адпаведнасці. Падтрымка прадастаўляецца групам і ініцыятывам, якія:
- працуюць з пазіцый фемінізму, правоў жанчын,дзяўчынак, транс-і / або интерсекс-людзей;
- кіруюцца жанчынамі, дзяўчатамі, транс-і / або интерсекс-людзьмі, з якімі працуюць;
- маюць у якасці асноўнай місіі прасоўванне правоў жанчын,дзяўчынак, транс-і / або интерсекс-людзей;
- імкнуцца дамагацца структурных і фундаментальных зменаў;
- засяроджваюць увагу на пытаннях, якія недастаткова асветлены і / або з’яўляюцца спрэчнымі.
У межах конкурсу можна атрымаць фінансавую падтрымку ад 5 000 да 50 000 EUR. Заяўкі збіраюць да 31 сакавіка.