Медыя Акадэмія Press Club Belarus шукае трэнерак і трэнераў
Дэдлайн падачы заявак: 9 снежня 2024 года
Каго мы шукаем?
- Практыкаў, а не тэарэтыкаў,
- Спецыялістаў і спецыялістак, якія гатовыя дзяліцца досведам і ведамі,
- Экспертаў і экспертак у канкрэтных медыянапрамках.
Праграмы, дзе вы можаце стаць трэнерам або трэнеркай:
Курс па медыяменеджменце (2 семестры, 1 раз у год)
Развіваем кіраўніцкія навыкі ў медыяменеджараў сярэдняга звяна і рыхтуем супрацоўнікаў да лідарскіх пазіцый.
Ментарская праграма (5 месяцаў, 2 разы ў год)
Сумесна з Deutsche Welle Akademie. Дапамагаем рэдакцыям вырашаць праблемы, развіваць праекты і павышаць кампетэнцыі.
Журфак па суботах (Тры этапы па 10 тыдняў)
Сістэмны курс для навучання маладых журналістаў, павышэння кваліфікацыі і паглыбленага вывучэння спецыялізацый.
Спецкурсы (Некалькі разоў на год)
Кароткія тэматычныя трэнінгі для развіцця навыкаў журналістаў і рэдактараў.
Тэмы, якія нас цікавяць:
- Асновы журналістыкі.
- Журналісцкія жанры.
- Відэажурналістыка.
- Радыёжурналістыка.
- Журналістыка на сайце.
- Расследавальніцкая журналістыка.
- SMM і дыстрыбуцыя кантэнту.
- Арганізацыя працы рэдакцыі.
- Штучны інтэлект у медыях.
Што мы прапануем?
- Афіцыйны дагавор і канкурэнтны ўзровень аплаты.
- Магчымасць планаваць сваю нагрузку на вучэбны год наперад.
- Курсы павышэння кампетэнцый для нашых трэнераў.
Хто мы?
Медыя Акадэмія — праект Press Club Belarus, які з 2020 года займаецца сістэмным навучаннем журналістаў, рэдактараў і іншых медыяспецыялістаў.
Мы прапануем:
- асновы прафесіі для пачаткоўцаў;
- павышэнне кваліфікацыі;
- ментарскую падтрымку медыяпраектаў;
- навучанне супрацоўнікаў рэдакцый.
Як падаць заяўку?
Калі вы хочаце стаць трэнерам і ўнесці свой уклад у развіццё беларускага медыясектара, дашліце нам вашу заяўку з указаннем тэмаў, у якіх вы маеце экспертызу.
Падаць заяўку на далучэнне да пулу трэнераў і трэнерак Медыя Акадэміі