Медыяхакатон «Пра Людзей»


Запрашаюцца прадстаўніцы беларускіх грамадскіх арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі, да ўдзелу ў медыяхакатоне з магчымасцю далейшай медыяпадтрымкі ад ключавых беларускіх СМІ. Дзе і калі Медыяхакатон «Пра людзей» пройдзе ў Вільнюсе 16–17 траўня 2025 года. Арганізатары — праваабарончая арганізацыя «Журналісты за талерантнасць», аб’яднанне беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыяй «ІншыЯ». Для каго У медыяхакатоне возьмуць удзел прадстаўніцы 15 НДА і 4 СМІ.
Чым гэта карысна для НДА
Падчас медыяхакатону прадстаўніцы НДА змогуць скарыстацца ментарскай падтрымкай для падрыхтоўкі пітчаў пра сваю дзейнасць, а таксама прапанаваць 3–5 тэмаў для медыйнага асвятлення. Па выніках пітчынгу кожнае медыя абярэ для сябе 8 тэмаў, якія будуць распрацаваныя ў супрацы з прадстаўніцами НДА і апублікаваныя цягам наступных 6 месяцаў. Падрыхтаваныя матэрыялы будуць накіраваныя на павышэнне пазітыўнай бачнасці мэтавых груп у медыяпрасторы і пазначаныя хэштэгамі #aboutpeople #пралюдзей.
Як патрапіць на медыяхакатон
Каб прыняць удзел у медыяхакатоне, запоўніце форму рэгістрацыі да 10 красавіка. Пра вынікі адбору мы паведамім не пазней за 17 красавіка.
Лагістычныя падрабязнасці і праграму медыяхакатону ўдзельні_цы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць асобным лістом на паштовую скрыню.
Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, пры неабходнасці будзе магчымасць пакрыцця выдаткаў на дарогу і пражыванне. Візавая падтрымка не аказваецца.