MentorUP – падтрымка беларускіх студэнтаў у Польшчы

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае на сустрэчу ў тваім горадзе, дзе разбяром практычныя пытанні пра вучобу і жыццё ў Польшчы.
- Што будзе:
- як паступіць у польскі ўніверсітэт (якія дакументы патрэбны і г.д.);
- якія стыпендыі ёсць у Польшчы і як на іх падацца;
- нюансы легалізацыі ў Польшчы;
- дзе студэнтам шукаць працу ў Польшчы (і пра што варта памятаць у працэсе);
- частыя памылкі студэнтаў ў пачатку вучобы.
Сустрэчы пройдуць у афлайн-фармаце ў Варшаве, Лодзі, Любліне, Кракаве і Уроцлаве. Падчас сустрэчаў можна будзе задаць пытанні на розныя тэмы, звязаныя з вучобай у Польшчы.
Калі і дзе:
- 17 красавіка, 18:00 — Кракаў
- 18 красавіка, 12:00 — Люблін
- 18 красавіка, 13:30 — Уроцлаў
- 18 красавіка, 14:30 — Варшава
- 24 красавіка, 15:00 — Лодзь.
Для ўдзелу неабходна запоўніць форму
Колькасць месцаў абмежаваная.
