Міні-гранты мабільнасці для моладзевых абменаў і супольных праектаў

Праграма V4 Gen Вышаградзкага фонду прапануе падтрымку.
Для каго: юрыдычныя асобы (школы, #НДА, клубы, установы і г.д.), зарэгістраваныя ў адной з краін Вышэградскай групы (#Польшча, #Чэхія, #Славакія, #Венгрыя) або ва #Украіна.
Падыходзяць праекты для моладзі ва ўзросце 12-30 гадоў, што ўключаюць:
- Як мінімум дзве краіны з рэгіёну (у т.л. Украіну)
- Фізічны абмен і супольную падзею
- Актыўнасці па тэмах: #экалогія, #гісторыя, памяць, #культура, #мастацтва, спорт, псіхалагічнае здароўе, #дэмакратыя, #прадпрымальніцтва
- Макс. працягласць праекта 7 месяцаў, макс. працягласць аднаго абмену 7 дзён, да 3 падзей на праект.
Прапануецца:
- Да 10 000 EUR (разлік — па колькасці ўдзельнікаў/-ц/дзён)
- Пакрыццё транспарту, пражывання, харчавання, матэрыялаў, ганарараў і г.д.
Дэдлай: 15 красавіка | 15 лістапада.
Даведацца больш
Па матэрыялах sekktor.online