Нацыя Лідэраў адкрывае набор у Акселератар адукацыйных праектаў

Гэта інтэнсіўная праграма падтрымкі для тых, хто хоча хоча прайсці шлях ад ідэі да працуючага прататыпа і стварыць свой адукацыйны прадукт.

Для каго гэтая праграма?

Арганізатары чакаюць індывідуальных аўтараў і каманды, якія ствараюць (ці мараць стварыць) курсы, трэнінгі і ініцыятывы для дарослых беларусаў. Усё роўна, дасведчаны вы эксперт ці пачатковец -галоўная наяўнасць ідэі і гатовасць працаваць.

Што ўнутры:
  • ✅ 12 практычных вэбінараў па адукацыйным дызайне і сучасным EdTech-інструментам
  • ✅ асабістыя кансультацыі з вопытнымі ментарамі
  • ✅ супольнасць аднадумцаў, дзе вы знойдзеце падтрымку і новыя сувязі
  • ✅ фінансавы старт: магчымасць атрымаць 500 € на рэалізацыю свайго пілотнага праекта
  • ✅ экспертная і інфармацыйная падтрымка пасля заканчэння праграмы

Навучанне: сакавік – красавік 2026 года.

Прэзентацыя праектаў: ​​май 2026 года.

Удзел бясплатны.

Падаць заяўку можна па спасылцы да 15 лютага ўключна

Scroll to top