Новы анлайн курс «Дэмакратыю трэба разумець»

Грамадска-адукацыйны праект Справа выбару, прапануе прайсці новы анлайн-курс пра дэмакратыю і выбары «Дэмакратыю трэба разумець».
Курс складаецца з 11 модуляў: ад базавых прынцыпаў дэмакратыі да выбарчых сістэм, тэхналогій, фінансавання ў палітыцы і супрацьдзеяння дэзінфармацыі. Прапануецца відэа з эксперт_камі, і інтэрв’ю, і розныя кейсы.
