Школа NGO Revival

Партнёрства OLA запрашае да ўдзелу ў Школе NGO Revival прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), якія сутыкнуліся з ліквідацыяй або былі вымушаныя да рэлакацыі (цалкам альбо часткова перанеслі цэнтр сваёй дзейнасці за межы Беларусі).
Мэта Школы – умацаваць патэнцыял ліквідаваных арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама тых, хто знаходзіцца ў выгнанні і сутыкаецца з праблемамі ў сваіх камандах, звязанымі з геаграфічным падзелам праз абмен вопытам і перадавымі практыкамі паміж АГС, якія імкнуцца аднавіць сваю дзейнасць у новай краіне, і тымі, хто раней дасягнуў поспеху ў краінах, якія прымаюць арганізацыі.
Праграма школы будзе ахопліваць наступныя пытанні:
- Што адбываецца з беларускім трэцім сектарам? Кароткі агляд сітуацыі з беларускім трэцім сектарам на падставе актуальных даследаванняў. Магчымасці падтрымкі, уключаючы падтрымку аднаўлення дзейнасці арганізацыі ці асобных накірункаў.
- Як рэгулюецца дзейнасць некамерцыйных арганізацый (НКА) ў Беларусі і за мяжой? Прававое становішча НКА ў Беларусі, прававое становішча беларускіх НКА ў замежжы.
- Праца з мэтавымі групамі. Пабудова супольнасці. Што можна рабіць у Беларусі? Што можна рабіць для Беларусі з замежжа? Інфармацыйна-камунікацыйная прастора для грамадскай дзейнасці.
- Унутраны мэнэджмэнт. Асновы бяспекі арганізацыі . Чым штучны інтэлект можа дапамагчы мэнаджарам і мэнэджаркам АГС. Пошук паплечнікаў і матывацыя каманд.
Значную частку праграмы складзе абмен досведамі паміж арганізацыямі, якія абралі розныя стратэгіі аднаўлення або знаходзяцца на розных этапах карэкціроўкі сваёй працы ў новых умовах.
Школа пройдзе цягам 6 дзён у прамежак 10-20 мая 2026 у Польшчы, дакладнае месца і даты правядзення будуць паведамленыя адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.
Для ўдзелу у школе трэба запоўніць анкету-заяўку не пазней за 2 сакавіка (панядзелак).
Вынікі разгляду будуць паведамленыя адабраным заяўнікам і заяўніцам не пазней за 16 сакавіка.
Арганізатары радыя вітаць на Школе па адным чалавеку ад арганізацыі, аддаючы пры гэтым перавагу прадстаўнікам і прадстаўніцам кіруючых органаў, менеджарам, менеджаркам і вядучым спецыялістам, спецыялісткам, якія кіравалі найбольш істотнымі напрамкамі ў арганізацыі.
