Камунікацыя на раз-два: твой гайд па публічных выступах і падрыхтоўцы да інтэрв’ю
БНМС “РАДА” запрашае на вебінары для актывістаў_ак і прадстаўнікоў_ніц моладзевых арганізацый і ініцыятыў, якія хочуць упэўнена размаўляць з аўдыторыяй, адказваць на складаныя пытанні і пераадольваць страх публічных выступленняў.
У рамках двух сустрэч мы сфакусуемся на:
- Публічных выступах (4 снежня 19:30 па Мінску):
- Як падрыхтаваць выступленне: ад ідэі да фінальнага тэксту.
- Псіхалагічныя прыёмы для ўпэўненасці на сцэне.
- Тэхнікі ўтрымання ўвагі аўдыторыі: мова цела, голас, кантакт вачыма.
2. Падрыхтоўцы да інтэрв’ю і Q&A (6 снежня 19:30 па Мінску):
- Як спраўляцца з нязручнымі пытаннямі і непрадказальнымі сітуацыямі.
- Чэк-ліст для падрыхтоўкі: што рабіць да, падчас і пасля інтэрв’ю.
Ты можаш зарэгістравацца як на адзін, так і на абодва вебінары.
Што ты атрымаеш?
- Простыя і практычныя інструменты для падрыхтоўкі і самапрэзентацыі.
- Адказы на актуальныя пытанні аб складанасцях у камунікацыі.
- Магчымасць абмяняцца досведам з іншымі ўдзельнікамі_цамі.
Экспертка: трэнерка па публічных выступах, кансультантка па пытаннях дзелавых камунікацый, прадпрымальніца і адукатарка.
Шмат працуе з фаўндэрамі і камандамі стартапаў, а таксама з праграмамі падтрымкі жанчын-прадпрымальніц.
Каму падыйдзе гэты вебінар?
- прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў
- прадстаўнікам_цам палітычных ініцыятыў
- тым, хто працуе з людзьмі і хоча прапампаваць навык публічных выступаў
- Калі: 4 і 6 снежня 19:30 па Мінску
- Дзе: анлайн, Zoom
Дэдлайн падачы заяўкі – 2 снежня ўключна.