Анлайн-кансультацыя для НДА Літвы па падачы гадавых справаздач 

Арганізацыя CSO Fusion запрашае беларускія НДА, зарэгістраваныя ў Літве, на анлайн-кансультацыю па падрыхтоўцы і падачы гадавых справаздач у Registrų centra.

Дата: 5 сакавіка (чацвер) 

Час: 17:00-18:30 

Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы не пазней за 4 сакавіка Падчас сустрэчы разбярэм:

  • якія справаздачы павінны падаваць НДА ў Літве;
  • асноўныя тэрміны і патрабаванні;
  • распаўсюджаныя памылкі і як іх пазбегнуць. 

Экспертка сустрэчы – бухгалтарка з 20-гадовым досведам працы з НДА ў Літве, у тым ліку з беларускімі грамадскімі арганізацыямі. 

Падчас мерапрыемства вы зможаце задаць свае пытанні і атрымаць практычныя рэкамендацыі. 

Калі ласка, дзяліцеся абвесткай з тымі, каму можа быць карысна гэтае мерапрыемства.

Scroll to top