Online course “Balance in Helping: How to Support Others While Taking Care of Yourself”

🤷♀️ Як дапамагаць навакольным і не забываць пра сябе? Як дзяліць адказнасць з тымі, каго падтрымліваеш? Як зразумець, што пара клапаціцца пра сябе, і знайсці баланс? Адукацыйны анлайн-курс арганізацыі Volnyja “Раўнавага ў дапамозе: як падтрымліваць іншых з клопатам пра сябе” адказвае на ўсе гэтыя пытанні і нават больш!
Гэта праграма для ўсіх, хто дапамагаюць — ментара_к і валанцёра_к, былых палітвязняў, актывіста_к і ўсіх неабыякавых. Што ўнутры: як захоўваць унутраную ўстойлівасць; як распазнаваць ПТСЗ, віну выжыўшага і сіндром ратавальніка; тэхнікі дапамогі і самадапамогі; прафілактыка выгарання і г.д.
Вас чакае паглыбенне ў свет чалавечых узаемаадносін, якое дапаможа лепш разумець сябе, людзей навокал і выбудоўваць здаровыя, даверлівыя адносіны.
- 11 відэа + тэсты для замацавання матэрыялу
- Жыццёвыя прыклады і дадзеныя, заснаваныя на навуковых даследваннях і фактах
- Дадатковыя матэрыялы, якія можна спампаваць і захаваць сабе
- Практыкаванні з тэхнікамі дапамогі і самадапамогі.
Курс арыентаваны на самастойнае вывучэнне. Рэгістрацыя праз анкету.
⚠️ Сацсеткі і сайт Volnyja былі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі: звярніце на гэта ўвагу, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці збіраецеся туды!
