Анлайн-курс для моладзі “skillset”: твой апгрэйд для рэальнага жыцця

Калі ты чытаеш гэты тэкст, ты ўжо супер! А курс “skillset” — гэта твая магчымасць асвоіць карысныя ўменні і пракачаць сябе да новага ўзроўню. Цябе чакаюць серыя анлайн-вэбінараў з практычнымі парадамі ад эксперта_к.

Для каго: людзі ад 18 да 31 года (узроставыя абмежаванні могуць быць пашыраныя)

Калі: з 30 верасня па 28 кастрычніка

Час: тры сустрэчы на тыдзень, а 19-й (па Мінску)

Фармат: вэбінары па 1,5 гадзіны

Якія тэмы ахоплівае курс?

Мы падрыхтавалі сэт анлайн-вэбінараў з крутымі эксперт_камі, арыентаваных на сучасныя запыты. На курсе ты самастойна зможаш праектаваць свой шлях і наведваць толькі патрэбныя табе сустрэчы.

Чаму ты зможаш навучыцца?

Фінансавай пісьменнасці
На сустрэчы ты даведаешся, як эфектыўна кіраваць фінансамі і планаваць сваю фінансавую будучыню, нават калі твае даходы невысокія.

Псіхалагічнай устойлівасці
Даследуеш псіхалагічныя тэхнікі, якія дапамогуць заставацца ўпэўнен_ай і прыслухоўвацца да сябе. І бонус: практычныя парады, як пераадольваць стрэс і развіваць устойлівасць да жыццёвых цяжкасцяў.

Эфектыўна нэтворкацца
Ты зразумееш, як заводзіць карысныя кантакты, ствараць і развіваць сетку сувязяў. Карацей, тут усе сакрэты эфектыўнай камунікацыі.

Пераўтвараць ідэі ў праекты
Калі марыш ствараць нешта сваё, каб зрабіць свет вакол сябе лепшым, то тут ты паглядзіш, як нават маленькія ідэі могуць вырасці ў нешта большае. А ячшэ даведаешся, як развіваць праект і зрабіць яго ўстойлівым.

Тайм-менеджменту
Паспяваць усё рэальна? І як кіраваць сваім часам, каб жыць больш эфектыўна і збалансавана? Ты даведаешся пра інструменты і тэхнікі планавання часу, расстаноўкі прыярытэтаў і ўсё гэта — без стрэсу.

Крэатыўнасці
Майстэрства — гэта знаходзіць нечаканыя рашэнні ў розных сітуацыях. Ці ведаеш ты, што крэатыўнасць можна трэніраваць, як і мышцы? На сустрэчы ты ўбачыш, як прыдумляюцца крэатывы, і натхнішся на новае.

Штучнаму інтэлекту
Разам паглыбімся ў свет AI і навучымся выкарыстоўваць яго для вучобы і працы.

Ассертыўнай камунікацыі
Асертыўнасць — гэта пра тое, як адстойваць свае межы, казаць «не» і пры гэтым захоўваць канструктыўныя адносіны з людзьмі. І гэтаму можна навучыцца

Кар’ернаму прасоўванню
Сустрэчы пра парады, як скласці рэзюмэ, пазбегнуць памылак і прасоўваць сябе на рынку працы.

Кожная сустрэча курса — гэта жывы аповед дасведчаных эксперт_ак і рэальныя кейсы, з якімі ты адразу зможаш прымяняць новыя веды.

Гэта ўсё?

Як бы не так! Акрамя запланаваных сустрэч мы запісалі для цябе ролікі з парадамі:

  • як спраўляцца з выгараннем;
  • як скласці рэзюмэ і прэзентаваць сябе;
  • як пачаць рабіць штосьці сваё і не растраціць матывацыю;
  • як прасоўваць свае ідэі і прыцягнуць да іх увагу.

А суправаджаць цябе на гэтым шляху будзе каманда курса — дасведчаныя спецыялісткі, якія рэалізавалі ўжо больш за дзясятак анлайн-курсаў для беларусаў і беларусак:

  • Алеся — каардынатарка і распрацоўшчыца курса. Дапамагае адукоўвацца беларусам і беларускам з 2019 году.
  • Лера — дызайнерка адукацыйных праграм і трэнерка нефармальнай адукацыі з 8+ гадамі досведу.
  • Лена — фасілітатарка, распрацоўшчыца некалькіх паспяховых анлайн-курсаў і прыхільніца нефармальнай адукацыі з 2015 году.

Працоўныя мовы курса: беларуская і руская.

Усё зразумела! Як далучыцца?

Запоўні форму рэгістрацыі на курс і будзь гатов_а да цікавага месячнага падарожжа!

Дэдлайн падачы заяўкі: 26 верасня.

Ліст з вынікамі адбору на курс і далейшымі крокамі прыляціць на тваю пошту не пазней за 27 верасня.


Разблакуй свае навыкі на “skillset”!

Пошта для сувязі: skillset.adu@gmail.com

Scroll to top