Анлайн прэзентацыя праграмы MOST 17.12.24
MOST адкрывае прыём заявак на стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак. У межах праграмы можна прайсці стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу, усталяваць новыя прафесійныя кантакты ў адной ці некалькіх краінах Еўрапейскага саюза. Падаваць заяўкі могуць спецыяліст_кі з 6 прафесійных сектароў: грамадства, культура, бізнес, ахова здароўя, адукацыя, устойлівае развіцце. Прыём заявак працягнецца да вясны 2027 году. Задаць свае пытанні і пагутарыць з камандай праекта можна на анлайн-прэзентацыі праграмы 17 снежня а 18:00 (па Мінску). Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца да 16 снежня.