Open Call: ForesTEEN EU Passport  для моладзі

Праект ForesTEEN (Creative Europe) дае магчымасць падлеткам і моладзі 15–25 гадоў атрымаць фінансавы грант ForesTEEN EU Passport!  

Дедлайн — 11 красавіка 2026

Што ўваходзіць у грант:  

  • кампенсацыя дарожных выдаткаў (ад 150 да 350 € у залежнасці ад адлегласці і віду транспарту — зялёны ці звычайны)  
  • бясплатнае пражыванне ад фестывалю-гаспадара  
  • удзел у праграме ForesTEEN на фестывалі  
  • знаёмства з аднадумцамі з усёй Еўропы (і не толькі!)  
  • далучэнне да супольнасці TEEN Ambassadors

Вы зможаце паехаць у адну з краін: Італія, Данія, Францыя, Германія, Нідэрланды, Літва, Сербія, Іспанія.  

ForesTEEN EU Passport — гэта не проста грошы на дарогу. Гэта інструмент, каб стаць часткай транснацыянальнай супольнасці маладых людзей, якія цікавяцца культурай, мастацтвам і крэатыўнасцю.  

Твой профіль (калі захочаш) з’явіцца на платформе teentheatrenetwork.org, і ты зможаш знаходзіць новых сяброў з такімі ж захапленнямі па ўсёй Еўропе.  

Чаму варта падавацца?

  • сустракацца з аднадумцамі  
  • развіваць крэатыўнае мысленне  
  • вучыцца выказваць свае ідэі  
  • стаць часткай вялікай еўрапейскай супольнасці ForesTEEN  
  • адправіцца ў новыя культурныя прыгоды  

Што трэба зрабіць?

Запоўніць анкету, расказаўшы:  

  • чаму ты хочаш стаць TEEN Ambassador  
  • як ты зможаш быць амбасадарам і распаўсюджваць інфармацыю пра праект. Таксама трэба даць згоду на апрацоўку даных і падзяліцца інфармацыяй у супольнасці (каб цябе маглі знайсці іншыя ўдзельнікі).  

Абраным удзельнікам мы напішам і раскажам пра ўсе дэталі бліжэйшых паездак.  

Плюс: абраныя будуць дапамагаць нам у даследаванні — запаўняць анкеты і пісаць невялікія справаздачы пра свой вопыт.  

Пытанні? Пішыце: segreteria@segnidinfanzia.org

Scroll to top