Арганізацыйная падтрымка БНМС “РАДА”
Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” прызначана для аказання дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара.
Для каго праграма:
для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў, якія дагэтуль неафіцыйна працуюць у Беларусі і таксама для арганізацый, якія былі вымушаныя усёй камандай/яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы).
Падтрымка можа складацца з кампенсацыі:
- экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;
- падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.
Вы можаце падаць заяўку на на абедзве катэгорыі.
Перавага пры адборы надаецца тым заяўнікам_цам, якія за апошні год не атрымлівалі падтрымкі па той катэгорыі, якая апісаная ў дадзенай праграме і працягваюць працаваць з аўдыторыяй у Беларусі.
Праграма доўжыцца паўгады, заяўкі будуць разглядацца кожны месяц.
Максімальная сумма падтрымкі: 300 еўра
Першы дэдлайн: 25 верасня ўключна.
Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 10 працоўных дзён пасля дэдлайна.
Да разгляду прымаюцца поўныя заяўкі, адказвайце на пытанні разгорнута і падрабязна. Колькасць месцаў абмежаваная.
Па ўсіх пытаннях пішыце на info@rada.fm