Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны

Бясплатны анлайн-курс ад Нацыі лідараў, які дапаможа вам крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва і ўбачыць, як лёсы продкаў звязаныя з гісторыяй Беларусі.
Старт 8 патоку: 10.11.2025
Рэгістрацыя да 09.11.2025
Запісацца на курс https://school365edu.org/
Для каго і навошта:
Гісторыя краіны — гэта заўсёды гісторыя канкрэтных людзей. Вашых бабуль, дзядуль, прабабуль…
На курсе вы зможаце:
- адкрыць забытыя старонкі сямейнай гісторыі
- ажывіць успаміны праз дакументы, фотаздымкі і аповеды
- навучыцца працаваць з архівамі і анлайн-базамі
- скласці ўласнае генеалагічнае дрэва
- адчуць сувязь з каранямі і перадаць яе дзецям
Як праходзіць курс:
- 2 месяцы
- 8 модуляў
- відэалекцыі да 30 хвілін + канспекты
- практычныя заданні: пошук дакументаў, інтэрв’ю са сваякамі
- групавыя вэбінары з выкладчыкам.
