Прэзентацыя і абмеркаванне даследавання: «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА» (дэдлайн – 21 кастрычніка)

ІншыЯ, Razam e.V і БАЖ правялі даследаванне, каб адказаць на гэтыя пытанні. Вынікам даследавання таксама сталі рэкамендацыі і парады НДА і медыя адно аднаму пра тое, як можна паляпшаць сітуацыю і ўзмацняць супрацоўніцтва паміж рознымі сектарамі.

86% прадстаўн_іц грамадзянскай супольнасці і 71% прадстаўн_іц медыя лічаць супрацоўніцтва паміж сектарамі карысным і патрэбным.

Што тады замінае такому супрацоўніцтву? Якія ёсць бар’еры, запыты і чаканні адно ад аднаго? Як можна ўзмацняць узаемадзеянне і супрацоўніцтва?

Для каго гэтая сустрэча?

  • Медыярэдакцыі і журналіст_кі
  • НДА і незалежныя актывіст_кі
  • Даследчы_цы і іншыя зацікаўленыя бакі

Дзе і калі?

Прэзентацыі пройдуць у двух гарадах:

Вільня: 23 кастрычніка 17:00–19:30 (рэгістрацыя адкрыта да канца 21 кастрычніка)
Варшава: 30 кастрычніка 17:00–19:30 (рэгістрацыя адкрыта да канца 28 кастрычніка)

Рэгістрацыя

Калі вы не можаце наведаць афлайн мерапрыемства, але вынікі даследавання вам цікавыя, то ў форме рэгістрацыі вы можаце пакінуць сваю пошту, каб мы даслалі вам поўны тэкст даследавання.

Мерапрыемства ладзіць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus.

Scroll to top