Праграмы для моладзі і прафесіяналаў/-к у моладзевай адукацыі — Team Up

У жніўні ў адукацыйным цэнтры Bredbeck (Германія) пройдуць дзве асобныя праграмы — для тых, хто робіць першыя крокі ў нефармальнай адукацыі, і для тых, хто ўжо працуе з моладдзю і хоча паглыбіць веды ці падзяліцца досведам.

  • Удзел бясплатны для ўдзельнікаў/-ц з Украіны і Польшчы; для ўдзельнікаў/-ц з Германіі 90 EUR
  • Пражыванне, харчаванне і культурная праграма
  • Дарожныя выдаткі пакрываюцца.

Team Up — Youth A German-Polish-Ukrainian Exchange Program — для маладых людзей 16-26 гадоў з #Германія, #Польшча і #Украіна, якія хочуць паспрабаваць сябе ў ролі арганізатараў/-к і фасілітатараў/-к міжнародных моладзевых абменаў. Досвед не абавязковы.

Калі: 4-10 жніўня 2025.

  • Праца з групамі і разуменне групавой дынамікі
  • Лідарства і фасілітацыя
  • Метады нефармальнай адукацыі
  • Вырашэнне канфліктаў і пошук фінансавання
  • Распрацоўка ўласных ідэй для абменаў.

Зарэгістравацца

Team Up PRO — German-Polish-Ukrainian Program for Professionals in Youth Work and Non-Formal Education — для людзей з #Германія, #Польшча і #Украіна, якія ўжо працуюць у сферы моладзевай, адукацыйнай або культурнай дзейнасці (у НДА, школах, мясцовых ініцыятывах і г.д.) 

Калі: 18-24 жніўня 2025.

  • Пераасэнсаванне асноў нефармальнай адукацыі: групавая дынаміка, метадалогія, каштоўнасная фасілітацыя
  • Як працаваць у шматмоўных і мультыкультурных асяроддзях
  • Роля каманды, удзельнікаў, гасцей і гаспадароў у міжнародных сустрэчах
  • Кіраванне канфліктамі, супраца ў складаных умовах
  • Абмен досведам і апрабацыя інавацыйных метадаў
  • Распрацоўка ўласных ідэй для будучых абменаў і праграм

Фокус на сучасныя выклікі: рост папулізму, аўтакратыі, правага радыкалізму; роля сацсетак і штучнага інтэлекту ў моладзевай камунікацыі; вайна, вымушаная міграцыя, перамяшчэнні і работа з моладдзю ў гэтых умовах.

Зарэгістравацца

Scroll to top