Стыпендыяльная праграма па публічнай палітыцы ў ЗША

Інстытут палітычных даследаванняў Hudson Institute абвяшчае набор на стыпендыяльную праграму для студэнтаў_ак і нядаўніх выпускнікоў_ніц, якія цікавяцца палітычнай тэорыяй, міжнароднымі адносінамі і практыкай публічнай палітыкі.
Што вы атрымаеце:
- бясплатнае навучанне ў межах праграмы;
- пражыванне на перыяд удзелу;
- стыпендыю ў памеры 3000 долараў ЗША.
Для падачы заяўкі неабходна прадставіць:
CV, матывацыйны ліст, рэкамендацыйныя лісты, узор вашай навуковай або аналітычнай працы.
Дэдлайн: 2 сакавіка 2026 года.
Тэрміны правядзення: 24 мая – 5 ліпеня або 28 чэрвеня – 7 жніўня 2026 года.
Месца правядзення: Вашынгтон, ЗША.
Калі ў вас ёсць пытанні, звяртайцеся па электроннай пошце: amcbreen@hudson.org
