Апытальнік ад Вольнага беларускага ўніверсітэта

ВБЎ абнаўляе адукацыйную стратэгію, і мы хочам зрабіць яе такой, каб яна сапраўды адпавядала патрэбам беларускай грамадзянскай супольнасці. Каб ствараць курсы, якія будуць карысныя вам — нам патрэбна пачуць ваш голас.
Калі вы калі-небудзь думалі:
- «крута было б, каб зрабілі курс пра ___»,
- «нам не хапае ведаў пра ___»,
- «ці могуць яны зрабіць ___?» – гэта момант, каб сказаць.
Мы падрыхтавалі кароткі, але важны апытальнік.
На першы погляд здаецца, што пытанняў шмат — але на самой справе вам спатрэбіцца ўсяго 3–5 хвілін.
Кожны адказ дапаможа нам:
- ✔️ запускаць менавіта тыя курсы, якія патрэбны
- ✔️ выбіраць тэмы, што маюць рэальную каштоўнасць
- ✔️ будаваць ВБЎ разам з вамі, а не дзесьці «ў адрыве ад жыцця»
Ваш голас уплывае на тое, якім будзе ўніверсітэт ужо заўтра.
