Стыпендыя Reagan-Fascell Democracy Fellows 2026-2027

National Endowment for Democracy (NED) прапануе пяцімесячную рэзідэнцыю ў Вашынгтоне (ЗША) для актывістаў, даследчыкаў, журналістаў, лідараў грамадзянскай супольнасці.
Дэдлайн: 31 снежня 2025
Мэта праграмы — падтрымаць людзей, якія працуюць дзеля развіцця дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова, і даць ім магчымасць распрацаваць уласны праект, атрымаць веды і стварыць міжнародныя кантакты.
Праект павінен быць прысвечаны палітычным, сацыяльным, эканамічным, прававым або культурным аспектам дэмакратычнага развіцця.
Вышэйшая адукацыя не абавязковая, але патрэбны вопыт працы і канкрэтныя дасягненні.
Прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя, якая пакрывае арэнду жылля, харчаванне, транспарт і іншыя асноўныя выдаткі
- Медыцынская страхоўка
- Аплата пералёту ў ЗША і назад
- Падтрымка ў афармленні візы J-1 (для ўдзельнікаў/-ц і іх сем’яў)
- Асобнае працоўнае месца ў офісе NED, доступ да бібліятэкі, аналітычных рэсурсаў і даследчых інструментаў
- Праграма семінараў, сустрэч і дыскусій з амерыканскімі і міжнароднымі эксперт(к)амі
- Рэдактарская і даследчая падтрымка каманды NED
- Фінальны праект (артыкул, аналітычны даклад, падкаст, відэа, гайд ці іншы прадукт) і публічная прэзентацыя па выніках.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
За анонс дзякуй https://press-club.pro
