Стыпендыя для кіраўнікоў НДА ў галіне культуры

Стыпендыя Global Executive Arts Management Fellowship 2026-2028 ад DeVos Institute
→ Праграма для кіраўнікоў і кіраўніц у сферы мастацтва, культуры, спадчыны і гуманітарных арганізацый па ўсім свеце. Стыпендыя прызначана для тых, хто ўжо займае пасаду CEO, Executive Director, General Manager ці падобную і мае стратэгічную адказнасць у сваёй арганізацыі.
▫️ Для каго: кіраўнікі/-цы (CEO, прэзідэнт/-ка, дырэктар/-ка, гендырэктар/-ка, намеснік/-ца дырэктара і інш.) у няўрадавых арганізацыях у сферы мастацтва і культуры; арганізацыя павінна мець мін. 3 штатных супрацоўнікаў/-ц, 3 гады дзейнасці і бюджэт ад 250.000 USD / 220,000 EUR; абавязковы высокі ўзровень дзелавой англійскай; гатоўнасць удзельнічаць у поўнай трохгадовай праграме.
▫️ Першы год рэзідэнцыі: 13 ліпеня – 7 жніўня 2026, ЗША (Вашынгтон, D.C. і іншыя гарады).
Прапануецца:
- Трохгадовая праграма (2026-2028) з інтэнсіўнымі летнімі рэзідэнцыямі (4 тыдні штогод, ліпень-жнівень)
- Поўнае фінансаванне: транспарт, пражыванне, суткавыя, матэрыялы, візавая падтрымка
- Трэнінгі і ментарства ў сферах: стратэгічнае планаванне, фандрайзінг, маркетынг, кіраванне радай, HR, фінансаванне
- Сеткаванне з сусветнымі лідарамі мастацкіх арганізацый
- Практычная праца з Michael M. Kaiser і Brett Egan (DeVos Institute).
Дэдлайн: 6 лістапада.
Даведацца больш
За анонс дзякуй www.sekktor.online